дык няхай ён разьлічыць гады продажу свайго і верне рэшту таму, каму ён прадаў, і ўступіць зноў у валоданьне сваё;
ЛЯВІТ 27:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж хто пасьвяціць зямлю сваю пасьля году юбілейнага, тады сьвятар палічыць срэбра паводле гадоў, якія застаюцца да наступнага году юбілейнага, і зьменшыць ацэнку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі хто [ахвяруе сваю зямлю] праз некаторы час, то святар вылічыць за яго суму грошай па гадах, якія засталіся, колькасць аж да юбілею, ды будзе зніжана ацаненне. |
дык няхай ён разьлічыць гады продажу свайго і верне рэшту таму, каму ён прадаў, і ўступіць зноў у валоданьне сваё;
Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;
калі ад юбілейнага года прысьвячае хто поле сваё, - павінна стацца паводле ацэны тваёй;
а калі захоча выкупіць поле той, хто прысьвяціў яго, дык няхай ён дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і яно застанецца за ім;
дык сьвятар павінен разьлічыць яму колькасьць ацэны да юбілейнага года, і павінен ён аддаць паводле разьліку ў той самы дзень, як сьвятыню Гасподнюю;