Бо голас плачу чуцен зь Сіёна: «як мы абрабаваны! мы жорстка пасаромленыя, бо пакідаем зямлю, бо разбурылі жытлішчы нашы».
ЛЯВІТ 18:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб і вас ня скінула зь сябе зямля, калі вы пачняце паганіць яе, як яна скінула людзей, што былі да вас; Біблія (пераклад А.Бокуна) [Сьцеражыцеся], каб і вас гэтая зямля ня выкінула, калі будзеце паганіць яе, як яна выкінула з сябе народ, які быў перад вамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі. |
Бо голас плачу чуцен зь Сіёна: «як мы абрабаваны! мы жорстка пасаромленыя, бо пакідаем зямлю, бо разбурылі жытлішчы нашы».
Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што кажуць пра вас: «ты - зямля, якая есьць людзей і робіць народ твой бязьдзетным,»
сыне чалавечы! калі дом Ізраілеў жыў на зямлі сваёй, ён апаганьваў яе паводзінамі сваімі і ўчынкамі сваімі; шлях іх перад абліччам Маім быў як нячыстасьць жанчыны ў час ачышчэньня яе.
і апаганілася зямля, і Я паглядзеў на беззаконьне яе, і скінула зямля тых, што жывуць на ёй.
бо ўсе гэтыя брыдоты рабілі людзі гэтай зямлі, што перад вамі, і апаганілася зямля;
бо калі хто будзе рабіць усе гэтыя брыдоты, дык душы тых, што рабіцьмуць гэта, вынішчаны будуць з народу свайго.
Шануйце ўсе статуты Мае і ўсе законы Мае і выконвайце іх, - і ня скіне вас зь сябе зямля, у якую я вяду вас жыць.