Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 10:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А Ён сказаў ім: Я бачыў сатану, які ўпаў зь неба, як маланка;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён жа сказаў ім: «Я бачыў шатана, які ўпаў з неба, як бліскавіца.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І гаворыць ім: «Я бачыў шатана, што падаў з неба, як маланка.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 10:18
9 Крыжаваныя спасылкі  

Як упаў ты зь неба, дзяньніца, сыне зары! разьбіўся аб зямлю той, хто таптаў народы.


Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы».


сёньня суд сьвету гэтаму; сёньня князь сьвету гэтага выгнаны будзе прэч.


а ў судзе, - што князь сьвету гэтага асуджаны.


А як дзеці былі ўдзельнікамі цела і крыві, дык Ён таксама прыняў іх, каб сьмерцю пазбавіць сілы таго, хто меў уладу сьмерці, гэта значыцца - д'ябла,


Хто чыніць грэх, той ад д'ябла, бо спачатку д'ябал зграшыў. На тое якраз і зьявіўся Сын Божы, каб разбурыць дзеі д'ябла.


Ён узяў цмока, зьмея адвечнага, які ёсьць д'ябал і сатана і скаваў яго на тысячу гадоў,


Пяты анёл затрубіў, і ўгледзеў я зорку, што ўпала зь неба на зямлю, і дадзены ёй ключ да калодзежа бездані: