і сказалі: Гасподзь загадаў гаспадару нашаму даць зямлю ў надзел сынам Ізраілевых па жэрабі, а гаспадару нашаму загадана ад Госпада даць надзел Салпаада, брата нашага, дочкам ягоным.
ЛІКІ 36:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі яны будуць жонкамі сыноў якога-небудзь іншага племя сыноў Ізраілевых, дык надзел іхні адымецца ад надзелу бацькоў нашых і дадасца да надзелу таго племя, у якім яны будуць, і адымецца ад надзелу нашага, які дастаўся па жэрабі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але калі яны будуць жонкамі аднаго з сыноў іншага калена сыноў Ізраіля, спадчына іхняя адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у якім яны будуць жыць, і наша частка, атрыманая жэрабям, змалее. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога пакалення сыноў Ізраэля, то ўласнасць іх адымецца ад уласнасці бацькоў нашых і далучыцца да таго пакалення, у якім яны будуць жыць, а наша частка, атрыманая па жэрабі, зменшыцца. |
і сказалі: Гасподзь загадаў гаспадару нашаму даць зямлю ў надзел сынам Ізраілевых па жэрабі, а гаспадару нашаму загадана ад Госпада даць надзел Салпаада, брата нашага, дочкам ягоным.
І нават калі будзе ў сыноў Ізраілевых юбілей, тады надзел іхні дадасца да надзелу таго племя, у якім яны будуць, і ад таго надзелу бацькоў нашых адымецца надзел іхні.