Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
ЛІКІ 35:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі хто ўдарыць каго з рукі каменем, ад якога можна памерці, так што той памрэ, - дык ён забойца: забойцу трэба аддаць на сьмерць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі чалавек ударыў камянём, якім можна забіць, і забіў, ён — забойца; забойца сьмерцю памрэ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто каго каменем ударыў, якім можна забіць, і ўдараны памер, падобна хай будзе пакараны. |
Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
Калі сварацца, і адзін чалавек ударыць другога каменем, альбо кулаком, і той не памрэ, а ляжа ў пасьцель,
Я буду судзіць цябе судом пералюбніц і тых, што праліваюць кроў, - і аддам цябе крывавай лютасьці і рэўнасьці;
Альбо, калі драўлянай прыладай, ад якое можна памерці, ударыць з рукі так, што той памрэ, - дык ён забойца: забойцу трэба аддаць на сьмерць.