ЛІКІ 21:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) мы пабілі іх стрэламі; загінуў Эсэвон да Дывона, мы спустошылі іх да Нофы, што паблізу Мэдэвы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пусьцілі мы [стрэлы] ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы [ўсё] аж да Нофы і аж да Мэдэвы». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пусцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хесебон да Дыбона. Знішчылі мы ўсё да Нофы і да Мэдабы». |
тады стралялі стралкі са сьцяны па рабах тваіх, і памерлі некаторыя з рабоў цара; памёр таксама і раб твой Урыя Хэтэянін.
І нанялі сабе трыццаць дзьве тысячы калясьніц і цара Мааха з народам ягоным, якія прыйшлі і разьмясьціліся табарам перад Мэдэваю. І Аманіцяне сабраліся з гарадоў сваіх і выступілі на вайну.
і ад наўмысных утрымай раба Твайго, каб не завалодалі мною. Тады я буду беззаганны і чысты ад вялікай разбэшчанасьці.
Ён узыходзіць да Баіта і Дывона, узыходзіць на вышыні, каб плакаць; Мааў галосіць над Нэво і Мэдэваю; ва ўсіх іх астрыжаныя галовы, ва ўсіх паголеныя бароды.
бо воды Дымона напоўніліся крывёю, і Я навяду на Дымон яшчэ новае, - ільвоў на ўцекачоў з Маава і на тых, што засталіся ў краіне.
Сыдзі з вышыні велічы і сядзі ў смазе, дачка - жыхарка Дывона; бо спусташальнік Маава прыйдзе да цябе і зруйнуе ўмацаваньні твае.
ад Араэра, які на беразе патока Арнона, і горад, які сярод патока, і ўсю раўніну Мэлдэву да Дывона;