У любым смутку іхнім Ён не пакідаў іх, і анёл аблічча Ягонага ратаваў іх; зь любові Сваёй і добрасардэчнасьці Сваёй Ён адкупіў іх, узяў і насіў іх усе дні старадаўнія.
ЗАХАРЫІ 3:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І засьведчыў анёл Гасподні і сказаў Ісусу: Біблія (пераклад А.Бокуна) І папярэдзіў анёл ГОСПАДА Егошуа, кажучы: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І засведчыў анёл Госпадаў Ісусу, кажучы: «Вось што кажа Госпад Магуццяў: |
У любым смутку іхнім Ён не пакідаў іх, і анёл аблічча Ягонага ратаваў іх; зь любові Сваёй і добрасардэчнасьці Сваёй Ён адкупіў іх, узяў і насіў іх усе дні старадаўнія.
Бо бацькоў вашых я ўмаўляў пастаянна з таго дня, як вывеў іх зь зямлі Егіпецкай, да гэтага дня: умаўляў іх з самае раніцы, кажучы: слухайцеся голасу Майго.
Ён змагаўся з анёлам - і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфляеме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі.
І паказаў ён мне Ісуса, вялікага іярэя, які стаяў перад анёлам Гасподнім, і сатану, які стаяў праваруч яго, каб процідзейнічаць яму.
І сказаў: ускладзеце на галаву яго чысты кідар. І ўсклалі чысты кідар на галаву яго і апранулі яго ў адзеньне; а анёл Гасподні стаяў.
так кажа Гасподзь Саваоф: калі ты будзеш хадзіць Маімі шляхамі і калі будзеш на варце Маёй, дык будзеш судзіць дом Мой і наглядаць за дварамі Маімі. Я дам табе хадзіць паміж гэтымі, што стаяць тут.