Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 36:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, было такое слова Ерамію ад Госпада:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася ў чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, і было слова да Ярэміі ад ГОСПАДА, кажучы:

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І было ў чацвёрты год Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага, слова гэтае да Ярэміі ад Госпада, кажучы:

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 36:1
9 Крыжаваныя спасылкі  

Дваццаць пяць гадоў было Ёакіму, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І рабіў ён незаўгоднае ў вачах Госпада Бога свайго.


І слова, якое было Ераміі пра ўвесь народ Юдэйскі, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага, - гэта быў першы год Навухаданосара, цара Вавілонскага, -


ад трынаццатага года Ёсіі сына Амонавага, цара Юдэйскага, да гэтага дня, - вось ужо дваццаць тры гады, - было мне слова Гасподняе, і я з самае раніцы прамаўляў вам, - і вы ня слухалі.


Слова, якое было Ерамію ад Госпада ў дні Ёакіма, сына Ісаі, цара Юдэйскага:


У пяты год Ёакіма, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, у дзявятым месяцы абвясьцілі пост перад абліччам Госпада ўсяму народу ў Ерусаліме і ўсяму люду, які прыйшоў у Ерусалім з гарадоў Юдэйскіх.


Слова, якое прарок Ерамія сказаў Варуху, сыну Нірыінаму, калі ён напісаў словы гэтыя з вуснаў Ераміі ў кнігу, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага:


пра Егіпет, пра войска фараона Нэхао, цара Егіпецкага, якое было каля ракі Еўфрат і Кархаміс, і якое пабіў Навухаданосар, цар Вавілонскі, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага.


На трэцім годзе цараваньня Ёакіма, цара Юдэйскага, прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, да Ерусаліма і атачыў яго аблогаю.