ЕРАМІІ 2:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) кажаш: як бо я невінаватая, дык, мусіць, гнеў Яго адхінецца ад мяне. - Вось, Я буду судзіцца з табою за тое, што кажаш: «я не зграшыла». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты кажаш: “Я невінаватая, гнеў Ягоны хіба адвярнуўся ад мяне”. Вось, Я буду судзіць цябе, бо ты сказала: “Я не саграшыла”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) кажаш ты: “Я не вінаватая, таму гнеў Яго адвярнуўся ад мяне”. Вось жа, Я буду судзіць цябе, бо ты сказала: “Я не зграшыла”. |
Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.
«чаму мы посьцім, а Ты ня бачыш? упакорваем душы свае, а Ты ня ведаеш?» - Вось, у дзень посту вашага вы выконваеце волю вашу і патрабуеце цяжкае працы ад іншых.
Калі ты перакажаш народу гэтаму ўсе гэтыя словы, і яны скажуць табе: «за гэта сказаў на нас Гасподзь усё гэта вялікае бедства, і якая наша няпраўда, і які наш грэх, якім зграшылі мы перад Госпадам Богам нашым?»
Як можаш ты сказаць: «я не апаганіў сябе, я не хадзіў па сьледзе Ваала? паглядзі на паводзіны свае ў даліне, уведай, што рабіла ты, увішная вярблюдзіца, якая ганяецца па шляхах тваіх?
Таму Я яшчэ буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь, і з сынамі сыноў вашых буду судзіцца.
Шум дойдзе да канцоў зямлі; бо ў Госпада спаборства з народамі: Ён будзе судзіцца з кожнаю плоцьцю, бязбожных ён аддасьць мечу, кажа Гасподзь.
І закіну на яго сетку Маю, і злоўлены будзе ў цянёты Мае; і прывяду яго ў Вавілон і там буду судзіцца зь ім за вераломства яго супроць Мяне.