Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 2:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Падзівуйцеся з гэтага, нябёсы, і здрыганецеся і жахнецеся, кажа Гасподзь.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Аслупянейце, нябёсы, дзеля гэтага, і дрыжыце, і палохайцеся, кажа ГОСПАД.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Аслупянейце, нябёсы, дзеля гэтага і палохайцеся звыш меры, — кажа Госпад.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 2:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

Слухайце, нябёсы, і ўважай, зямля; бо гаворыць Гасподзь: Я выхаваў і ўзвысіў сыноў, а яны ўзбунтаваліся супраць Мяне.


Зьдзіўляйцеся і дзіву давайцеся; яны асьляпілі іншых, і самі асьлеплі; яны п'яныя, але не ад віна, - хістаюцца, але не ад сікеры;


Таму так кажа Гасподзь: спытайцеся сярод народаў, ці чуў хто падобнае на гэта? вельмі гнюсотныя дзеі ўчыніла дзева Ізраілева.


О, зямля, зямля, зямля! слухай слова Гасподняе.


Гляджу на зямлю - і вось, яна разбураная і пустая, - на нябёсы - і няма на іх сьвятла.


Слухай, зямля: вось, я прывяду на народ гэты пагібель, плод помыслаў іхніх; бо яны слоў Маіх ня слухалі і закон Мой адкінулі.


Слухайце, горы, суд Гасподні, і вы, цьвёрдыя асновы зямлі, бо ў Госпада - суд з народам Сваім, і зь Ізраілем Ён спаборнічае.


Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай.


Слухай, неба, я прамаўляцьму; і слухай, зямля, словы вуснаў маіх.