ЕРАМІІ 18:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А часам скажу пра які-небудзь народ і царства, што ўладжу і ўмацую яго; Біблія (пераклад А.Бокуна) Іншым разам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што збудую і ўгрунтую [яго]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Іншым разам скажу Я адносна якога народа ці царства, каб збудаваць і засяліць яго. |
Глядзі, Я паставіў цябе ў гэты дзень над народамі і царствамі, каб выкараняць і спусташаць, губіць і разбураць, ствараць і садзіць.
Гасподзь Саваоф, Які пасадзіў цябе, вырак на цябе ліхое за ліха дома Ізраілевага і дома Юдавага, якое яны ўчынілі сабе тым, што спадзьвіжылі Мяне на гнеў каджэньнем Ваалу.
Так кажа Гасподзь: вось, вярну палон намётаў Якава і селішчы ягоныя памілую, - і горад зноў будзе пабудаваны на пагорку сваім, і храм уладкуецца як раней.
І як Я назіраў за імі, выкараняючы і ламаючы, і разбураючы і губячы, і пашкоджваючы, так буду назіраць за імі, будуючы і насаджваючы, кажа Гасподзь.
Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, калі горад уладжаны будзе на славу Госпаду ад вежаў Анамэіла да брамаў вугольных,
Я зноў уладжу цябе, і ты будзеш уладжана, дзева Ізраілевая, зноў будзеш упрыгожвацца тымпанамі тваімі і выходзіць у карагодзе тых, якія весяляцца;
І буду радавацца за іх, творачы ім дабро, і пасаджу іх на зямлі гэтай цьвёрда - ад усяго сэрца Майго і ад усёй душы Маёй.