Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 11:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады гарады Юды і жыхары Ерусаліма пойдуць і заклічуць багоў, якім яны кадзяць; але яны зусім не дапамогуць ім у час бедства іхняга.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пойдуць гарады Юды і жыхары Ерусаліму, і будуць клікаць багоў, якім яны кадзілі, але яны ня выратуюць іх у час бяды.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пойдуць гарады юдэйскія і жыхары Ерузаліма, і будуць клікаць багоў, якім складалі ахвяры, але не выратуюць яны іх у час бяды іх.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 11:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

І ў цяжкі для сябе час ён і далей учыняў беззаконна прад Госпадам, ён - цар Ахаз.


Зьбярэцеся і прыйдзеце, наблізьцеся ўсе, хто ацалеў з народаў. Невукі тыя, якія носяць драўлянага свайго ідала і моляцца богу, які не ратуе.


падымаюць яго на плечы, нясуць яго і ставяць яго на сваё месца; ён стаіць, зь месца свайго не кранецца; крычаць яму - ён не адказвае, не ратуе ад бяды.


А народ Мой пакінуў Мяне; яны кадзяць марным, спатыкнуліся на дарогах сваіх, пакінулі шляхі старадаўнія, каб хадзіць па сьцежках шляху непракладзенага,


Дзе ж багі твае, якіх ты зрабіў сабе? - хай яны ўстануць, калі могуць выратаваць цябе ў час бедства твайго; бо колькі ў цябе гарадоў, столькі і багоў у цябе, Юда.


гневаючы Мяне вырабам рук сваіх, каджэньнем іншым багам у зямлі Егіпецкай, куды вы прыйшлі жыць, каб загубіць сябе і зрабіцца праклёнам і паганьбеньнем ва ўсіх народаў зямлі?


Тады скажа Гасподзь; дзе багі іхнія, цьвярдыня, на якую яны спадзяваліся,


якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іхніх? няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам!


ідзеце, кліяце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны ратуюць вас у цесны для вас час.