Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 46:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А калі народ зямлі будзе прыходзіць перад аблічча Госпада на сьвяты, дык той, хто ўвойдзе праз паўночную браму на пакланеньне, павінен выходзіць паўднёваю брамаю, а хто ўвайшоў праз паўднёвую браму, павінен выходзіць паўночнаю брамаю; ён не павінен выходзіць праз тую самую браму, праз якую ўвайшоў, а павінен выходзіць у процілеглую.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І калі народ зямлі ў час урачыстасці з’яўляецца перад Госпадам, то той, хто ўваходзіць праз паўночную браму, каб пакланіцца, мусіць выйсці праз паўднёвую браму, а хто ўваходзіць праз паўднёвую браму, мусіць выйсці праз паўночную браму: ніхто не павінен вяртацца той жа самай брамай, праз якую ўвайшоў, але мусіць выйсці праз супрацьлеглую.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 46:9
15 Крыжаваныя спасылкі  

Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?


тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Ўладара, Госпада Бога Ізраілевага,


І ішлі яны, кожнае ў свой бок перад сабою; куды дух хацеў ісьці, туды і ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся.


Калі яны ішлі, ішлі на чатыры свае бакі; падчас шэсьця не азіраліся.


Як многа бывае ахвярных авечак у Ерусаліме ў часы сьвятаў ягоных, так поўныя будуць людзьмі апусьцелыя гарады, і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


І павёў мяне на поўдзень, і вось там - брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру.


Пры спрэчных справах яны павінны прысутнічаць у судзе і паводле статутаў Маіх судзіць іх, і сачыць за законамі Маімі і за пастановамі Маімі пра ўсе сьвяты Мае і сьвята захоўваць суботы Мае.


І прывёў мяне да ўваходу ў браму дома Гасподняга, якая на поўнач, і вось, там сядзяць жанчыны і плачуць па Тамузе,


«З чым стаць мне перад Госпадам, пакланіцца перад Богам Нябесным? Ці стаць перад Ім з цэласпаленьнямі, зь цялятамі-аднагодкамі?


Памятайце закон Майсея, раба Майго, які Я наказаў яму, на Харыве ўсяму Ізраілю, гэтак сама як і правілы і пастановы.


Тры разы на год увесь мужчынскі пол павінен зьяўляцца прад аблічча Госпада, Бога твайго, на месца, якое выбера Ён: у сьвята праснакоў, у сьвята сяміцаў і ў сьвята кучак; і ніхто не павінен зьяўляцца прад аблічча Госпада паражняком,


Праведны вераю жыць будзе; а калі хто завагаецца, ня хінецца да таго душа Мая».