І прыбудаваў да ўсяго храма бакавыя пакоі вышынёю пяць локцяў; яны прымацаваныя былі да храма кедровымі бярвеньнямі.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бакавых пакояў было трыццаць тры, пакой каля пакоя; яны ўдаюцца ў сьцяну, якая ў храма для пакояў вакол, так што яны ў сувязі зь ёю, але сьцяны самога храма не кранаюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І гэтых бакавых пакояў, пакой пры пакоі, — трыццаць у тры шэрагі; і яны абапіраліся на мур, які пабудаваны ўздоўж Дому з усіх бакоў наўкола для падтрыманьня бакавых пакояў, і [пакоі] не абапіраліся на мур Дому [Божага]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і бакавыя пакоі, пакой за пакоем у тры рады. І былі выступы ў муры дома перад бакавымі пакоямі навокал, маючы служыць за падпоры, бо ў сцяне святыні не было падпор, |
І прыбудаваў да ўсяго храма бакавыя пакоі вышынёю пяць локцяў; яны прымацаваныя былі да храма кедровымі бярвеньнямі.
І прывёў ён мяне на зьнешні двор, і вось там - пакоі і каменны памост вакол двара; трыццаць пакояў на тым памосьце.
І намерыў у сьцяне храма шэсьць локцяў, а шырыні ў бакавых пакоях вакол храма па чатыры локці.
Яны - у тры ярусы, і такіх слупоў, якія на дварах, няма ў іх; таму яны і зроблены вузей за ніжнія і сярэднія пакоі, пачынаючы ад дарогі.