І на ўсіх сьценах храма вакол зрабіў розныя выявы херувімаў і пальмавых дрэў і кветак, якія распускаюцца, усярэдзіне і звонку.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вокны іх і выступы іх і пальмы іх - той самай меры, як у брамы, якая выходзіць на ўсход; і ўваходзяць у яе па сямі прыступках, і перад імі выступы. Біблія (пераклад А.Бокуна) А вокны ейныя, і прысенкі ейныя, і пальмы [аздабленьня] ейнага былі такія, як у брамы, у якой пярэдні бок на шляху на ўсход. І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вокны яе прысенкаў разам з аздабленнем у выглядзе пальмаў былі адпаведна памеру брамы, якая была звернута на ўсход; і ўваходам у яе былі сем прыступак, і ўнутры — прысенкі. |
І на ўсіх сьценах храма вакол зрабіў розныя выявы херувімаў і пальмавых дрэў і кветак, якія распускаюцца, усярэдзіне і звонку.
На двух палавінах дзьвярэй з масьлічнага дрэва ён зрабіў розных херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам; пакрыў золатам і херувімаў і пальмы.
І выразаў на іх херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам па разьбе.
І вырабіў ён на дошчачках яе тронкі і на сьценах яе херувімаў, львоў і пальмы, колькі дзе дазваляла месца, і вакол раскідзістыя вянкі.
А дом галоўны ашаляваў дрэвам кіпарысавым і абклаў яго найлепшым золатам, і вырабіў на ім пальмы і ланцужкі.
Кратаваныя вокны былі і ў бакавых пакоях і ў слупах іх, усярэдзіну брамы вакол, таксама і ў бабінцах вокны былі вакол на зьнешні бок, і на слупах - пальмы.
І вокны ў іх і перад дзьвярыма ў іх - такія самыя, як тыя вокны: даўжыні пяцьдзясят локцяў, а шырыні дваццаць пяць локцяў.
Пад'ём да іх - у сем прыступак, і пераддзьвер'е перад імі; і пальмавыя акрасы - адно з аднаго боку і адно з другога - на слупах іх.
І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх - той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню - пацьдзясят локцяў, а ў шырыню - дваццаць пяць локцяў.
І бабінцы былі ў іх на зьнешні двор, і пальмы былі на слупах іх; пад'ём да іх - на восем прыступак.
Бабінцы ў іх былі на зьнешні двор, і пальмы на слупах іх з таго і другога боку; пад'ём да іх, на восем прыступак.
Бабінцы ў ёй былі на зьнешні двор і пальмы на слупах яе з таго і з другога боку; пад'ём да яе - на восем прыступак.
Даўжыня бабінца - дваццаць локцяў, а шырыня - адзінаццаць локцяў, і ўзыходзяць у яго па дзесяці прыступках; і былі падпоры ў слупоў: адна - з аднаго боку, а другая - з другога.
Потым пайшоў да брамы, тварам на ўсход, і падняўся па прыступках яе і знайшоў меры ў адным парозе брамы адну трысьціну шырыні і ў другім парозе адну трысьціну шырыні.
Пасьля, пакінуўшы пачаткі вучэньня Хрыстовага, пасьпяшаймася да дасканаласьці; і ня будзем зноў закладваць аснову да каяньня за мёртвыя дзеі і аснову веры ў Бога,
Пасьля гэтага зірнуў я, і вось, вялікае мноства людзей, якога ніхто ня мог палічыць, з усіх плямёнаў і каленаў, і народаў і родаў стаяла перад тронам і перад Ягнём у белым адзеньні і з пальмавымі галінкамі ў руках сваіх.