ЕЗЭКІІЛЯ 23:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прынадзілася да каханкаў сваіх, у якіх плоць - плоць асьліная, і пажада, як у жарабцоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І [запалала] пажаданьнем да палюбоўнікаў сваіх, у якіх чэлясы — чэлясы аслоў і юр іхні — юр коняў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і загарэлася пажадлівасцю да сваіх палюбоўнікаў, у якіх цела, як цела ў аслоў, і ў якіх жаданне, як жаданне ў коней. |
І ўзяла сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і прыносіла ў ахвяру, каб яны іх зьелі. Ці мала было табе блудадзейнічаць?
Блудадзеяла з сынамі Егіпта - суседзямі тваімі, людзьмі рослымі - і памножыла блудадзействы твае, гневаючы Мяне.
Але той адпаў ад яго, паслаўшы паслоў сваіх у Егіпет, каб далі яму коней і шмат людзей. Ці будзе яму посьпех? Ці ацалее той, хто гэта робіць? Ён парушыў спрымірэнства - і ці ацалее?
І яна памножыла блудадзействы свае, успамінаючы дні маладосьці сваёй, калі блудадзеяла ў зямлі Егіпецкай.
І вось закон пра нячыстасьць яго ад цечы ягонай: калі цячэ зь цела яго цеча ягоная, і калі затрымліваецца ў целе яго цеча ягоная, гэта нячыстасьць яго;