Калі Мардахэй даведаўся пра ўсё, што рабілася, падраў вопратку на сабе і надзеў на сябе вярэту ў попеле, і выйшаў на сярэдзіну горада і клікаў зь лямантам вялікім і горкім: зьнішчаецца народ, ні ў чым не вінаваты!
ЕЗЭКІІЛЯ 21:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я даў яго вычысьціць, каб узяць у руку; ужо навостраны гэты меч і вычышчаны, каб аддаць яго ў рукі забойцу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дадзены ён, каб быў вычышчаны, каб узяць яго рукою, меч гэты завостраны і адшліфаваны, каб быў ён у руцэ таго, які забівае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дадзены ён, каб сціраць у парашок, каб узяць яго рукою. Меч гэты завостраны і бліскучы, каб быў ён у руцэ забіваючага. |
Калі Мардахэй даведаўся пра ўсё, што рабілася, падраў вопратку на сабе і надзеў на сябе вярэту ў попеле, і выйшаў на сярэдзіну горада і клікаў зь лямантам вялікім і горкім: зьнішчаецца народ, ні ў чым не вінаваты!
Таму кажу: пакіньце мяне, я паплачу горка; ня сільцеся суцешыць мяне, калі зруйнавана дачка народу майго.
І будуць пабітыя Госпадам у той дзень - ад канца зямлі да канца зямлі, ня будуць аплаканыя і ня будуць прыбраныя і пахаваныя, гноем будуць на ўлоньні зямлі,
вось Я пашлю і вазьму ўсе плямёны паўночныя, кажа Гасподзь, і пашлю да Навухаданосара, цара Вавілонскага, раба Майго, і прывяду іх на зямлю гэтую і на жыхароў яе і на ўсе навакольныя народы; і цалкам вынішчу іх і зраблю іх жахам і пасьмешышчам і вечным запусьценьнем.
навостраны, каб болей калоць; вычышчаны, каб зьзяў, як маланка. Ці радавацца нам, што жазло сына Майго пагарджае ўсякім дрэвам?
Стагні і галасі, сыне чалавечы, бо ён - на народ Мой, на ўсіх князёў Ізраіля: яны аддадзены будуць пад меч з народам Маім; таму бі сябе па сьцёгнах.
і ты, сыне чалавечы, уяві сабе дзьве дарогі, па якіх мае ісьці меч цара Вавілонскага, - абедзьве яны павінны выходзіць з адной зямлі, - і накрэсьлі руку, накрэсьлі на пачатку дарог у гарады.