О, народзе грэшны, народзе пад цяжкімі беззаконьнямі, ліхадзейскае племя, сыны пагібельныя! Пакінулі Госпада, заняхаілі Сьвятога Ізраілевага, - павярнуліся назад.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:45 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты - дачка ў маці твае, якая кінула мужа свайго і дзяцей сваіх, і ты - сястра ў сёстраў тваіх, якія кінулі мужоў сваіх. Маці ваша Хэтэянка, і бацька ваш Амарэй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты — дачка маці тваёй, якая здрадзіла мужу свайму і сынам сваім, і ты — сястра сёстраў тваіх, якія здрадзілі мужам сваім і сынам сваім. Маці вашая — Хетка, а бацька ваш — Амарэец. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сапраўды, ты — дачка сваёй маці, якая пагрэбавала сваім мужам і сваімі дзецьмі; і ты — сястра сваіх сясцёр, якія пагрэбавалі сваімі мужамі і сваімі дзецьмі. Маці ваша была хетэйка, а бацька ваш — амарэй. |
О, народзе грэшны, народзе пад цяжкімі беззаконьнямі, ліхадзейскае племя, сыны пагібельныя! Пакінулі Госпада, заняхаілі Сьвятога Ізраілевага, - павярнуліся назад.
Але ты паспадзявалася на прыгажосьць тваю і, карыстаючыся славаю тваёю, пачала блудадзейнічаць і накідала блудадзейства тваё на кожнага, хто праходзіў міма, аддаючыся яму.
і скажы: так кажа Гасподзь Бог дачцэ Ерусаліма: твой корань і твая радзіма - у зямлі Ханаанскай; бацька твой - Амарэй, і маці твая - Хэтэянка;
І праходзіў Я міма цябе, і вось, гэта быў час твой, час любові; і раскінуў Я раскрыльле шатаў Маіх на цябе і накрыў галізну тваю; і прысягнуў табе і ўступіў у спрымірэнства з табою, кажа Гасподзь Бог, - і ты стала Маёю.
І зьнішчу трох з пастыраў у адзін месяц; і адвернецца душа Мая ад іх, калі й іхняя душа адварочваецца ад Мяне.
і гаварыў народ супроць Бога і супроць Майсея: навошта вывелі вы нас зь Егіпта, каб памерці ў пустыні, бо тут няма ні хлеба, ні вады, і душы нашай абрыдла нягодная ежа.
не рабі так Госпаду, Богу твайму, бо ўсё, чым гідзіцца Гасподзь, што ненавідзіць Ён, яны робяць багам сваім: яны і сыноў сваіх і дочак сваіх спальваюць на агні багам сваім.
не пакланяйся ім і ня служы ім; бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які за правіну бацькоў карае дзяцей да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня што ненавідзяць Мяне,