ЕЗЭКІІЛЯ 16:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяла строевыя твае рэчы з Майго золата і з Майго срэбра, якія Я даў табе, і зрабіла сабе мужчынскія выявы і блудадзейнічала зь імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І брала ты ўпрыгожваньні твае з золата Майго і са срэбра Майго, якія Я даў табе, і рабіла з іх выявы мужчынаў, і чужаложыла з імі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяла ты рэчы ўпрыгажэння твайго з Майго золата і з Майго срэбра, якія Я даў табе, і зрабіла сабе выявы мужчынскія, і з імі займалася распустай. |
І даў табе колца на твой нос і завушніцы - да вушэй тваіх і на галаву тваю - цудоўны вянок.
Так упрыгожвалася ты золатам і срэбрам, і вопратка твая была вісон і шоўк і ўзорыстая тканіна; кармілася ты хлебам з найлепшай пшанічнай мукі, мёдам і алеем, і была вельмі-вельмі прыгожая і дасягнула царскай велічы.
І ўзяла з вопраткі тваёй і зрабіла сабе каляровыя ўзвышэньні і блудадзеяла на іх, як ніколі ня здарыцца і ня будзе.
І ўзяла ўзорыстыя сукенкі твае і апранула іх у іх, і ставіла перад імі алей Мой і фіміям Мой,
Ізраіль - галінасты вінаград, памнажае сабе плод; чым болей у яго пладоў, тым болей памнажае ахвярнікі; чым лепшая зямля ў яго, тым болей упрыгожваюць яны куміраў.
І пакараю яе за дні служэньня Ваалам, калі яна кадзіла ім і, упрыгожыўшы сябе завушніцамі і пацеркамі, хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а Мяне забывала, кажа Гасподзь.