Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 14:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо так кажа Гасподзь Бог: калі і чатыры кары Мае - меч і голад, і лютых зьвяроў і згубную пошасьць - пашлю на Ерусалім, каб зьнішчыць у ім людзей і быдла,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры зьнішчальныя плягі Мае: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо, вось, так кажа Госпад Бог: “Калі бо на Ерузалім Я напушчу чатыры Свае страшныя бяды: меч, і голад, і дзікіх звяроў, і пошасць, каб у ім вынішчыць людзей і жывёлу,

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 14:21
18 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшоў Гад да Давіда, і абвясьціў яму, і сказаў яму: выбірай сабе, ці быць голаду ў краіне тваёй сем гадоў, альбо каб ты тры месяцы бегаў ад непрыяцеляў тваіх, і яны перасьледавалі цябе, альбо каб тры дні была згубная пошасьць у краіне тваёй? цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказваць Таму, Хто паслаў мяне.


Цябе спасьціглі два бедствы, хто пашкадуе цябе? - спусташэньне і зьнішчэньне, голад і меч: кім Я суцешу цябе?


І калі які народ і царства не захоча служыць яму, Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ня схіліць шыі сваёй пад ярмо цара Вавілонскага, - гэты народ Я пакараю мечам, голадам, пошасьцю і згубным паморкам, кажа Гасподзь, пакуль ня вынішчу іх рукою ягонай,


Вось насыпы дастаюць да горада, каб узяць яго; і горад ад меча і голаду і пошасьці з паморкам аддаецца ў рукі Халдэям, якія ваююць супроць яго; што Ты казаў, тое і збываецца, і вось, Ты бачыш гэта.


Але невялікую лічбу іх Я захаваю ад меча, голаду і пошасьці, каб яны расказалі народам, да якіх пойдуць, пра ўсе свае гідоты: і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


сыне чалавечы! калі б якая зямля зграшыла перад Мною, вераломна адступіўшыся ад Мяне, і Я працягнуў на яе руку Маю і зьнішчыў у ёй хлебную апору і паслаў на яе голад і пачаў губіць на ёй людзей і быдла,


Альбо, калі б Я паслаў на гэтую зямлю лютых зьвяроў, якія асірацілі б яе, і яна ад тых зьвяроў зрабілася б пустою і непраходнаю,


Альбо, калі б я навёў на тую зямлю меч і сказаў: «меч, прайдзі па зямлі!» і пачаў зьнішчаць на ёй людзей і быдла,


Альбо, калі б Я паслаў на тую зямлю згубную пошасьць і выліў на яе лютасьць Маю ў праліваньні крыві, каб зьнішчыць на ёй людзей і быдла,


дык Ной, Данііл і Ёў сярод яе, - жыву Я, кажа Гасподзь Бог, - не ўратавалі б ні сыноў, ні дочак; праведнасьцю сваёй яны ўратавалі б толькі свае душы.


Вось, што скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: жыву Я! тыя, якія - на мясьцінах спустошаных, загінуць ад меча, а хто - у полі, таго аддам, каб зьелі зьвяры; а якія - ва ўмацаваньнях і ў пячорах, тыя памруць ад згубнай пошасьці.


Траціна ў цябе памрэ ад пошасьці і загіне з голаду сярод цябе; траціна загіне ад меча ў ваколіцах тваіх; а траціну разьвею па ўсіх вятрах, і агалю меч сьледам за імі.


І распаліцца гнеў Мой, і наталю лютасьць Маю імі, і задаволюся; і даведаюцца, што Я, Гасподзь, гаварыў у клопаце Маім, калі ўчыніцца над імі лютасьць Мая.


і пашлю на вас голад і лютых зьвяроў, і пазбавяць цябе дзяцей; і пошасьць і кроў пройдзе па табе, і меч навяду на цябе; Я, Гасподзь, мовіў гэта.