Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ішлі тыя, ішлі і яны; і калі тыя стаялі, стаялі і яны; і калі тыя падымаліся ад зямлі, тады нароўні зь імі падымаліся і колы, бо дух жывёлін быў у колах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі рухаліся [істоты], рухаліся [колы], а калі спыняліся, і [колы] спыняліся; калі яны падымаліся з зямлі, і колы падымаліся, бо дух [істотаў] жывых [быў] у колах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі рухаліся гэтыя істоты, рухаліся і колы, і калі спыняліся, таксама і колы затрымліваліся; і калі яны падымаліся з зямлі, і колы падымаліся таксама, і колы ішлі за імі, бо дух жывых істот знаходзіўся ў колах. |
Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх.
Калі тыя стаялі, стаялі і яны; калі тыя падымаліся, падымаліся і яны, бо ў іх быў дух жывёлін.