ЕЗЭКІІЛЯ 1:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ішлі яны, кожнае ў свой бок перад сабою; куды дух хацеў ісьці, туды і ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кожная [істота] ішла [проста] перад аблічча сваё, яны ішлі туды, куды іх Дух вёў, і ідучы, не адварочваліся ў хадзе сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожная ішла напрасткі: ішлі туды, куды іх вяло імкненне духу, і, ідучы, не адварочваліся. |
і твары ў іх і крылы ў іх - ва ўсіх чатырох; крылы ў іх прылягалі адно да аднаго; у час шэсьця свайго яны не азіраліся, а ішлі кожны перад сабою.
А падабенства твараў іхніх - тое самае, якія твары бачыў я каля ракі Хавар, - і выгляд у іх, і самыя яны. Кожны ішоў проста ў той бок, які быў перад абліччам ягоным.
Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збавеньне?