ДРУГІ ЗАКОН 9:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І на Аарона вельмі прагневаўся Гасподзь і хацеў пагубіць яго; але я маліўся і за Аарона ў той час. Біблія (пераклад А.Бокуна) І на Аарона быў ГОСПАД надта разгневаны, і хацеў забіць яго, і я маліўся за Аарона ў той час. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама быў Ён надта разгневаны на Аарона і хацеў яго вынішчыць, але і за яго тады я памаліўся. |
бо я баяўся гневу і лютасьці, якімі Гасподзь прагневаўся на вас і хацеў пагубіць вас. І паслухаў мяне Гасподзь і гэтым разам.
А грэх ваш, у які вы дапусьціліся, - цяля я ўзяў, спаліў яго ў агні, разьбіў яго і ўсяго сьцёр да таго, што ён стаў дробны, як пыл, і я кінуў пыл гэты ў паток, які цячэ з гары.