ДРУГІ ЗАКОН 4:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і загадаў мне Гасподзь у той час навучыць вас пастановам і законам, каб вы выконвалі іх у той зямлі, у якую вы ўваходзіце, каб авалодаць ёю. Біблія (пераклад А.Бокуна) У гэты час загадаў мне ГОСПАД вучыць вас пастановам і прысудам, каб вы іх выконвалі ў зямлі, якую маеце атрымаць на ўласнасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У гэты час загадаў мне Госпад вучыць вас прыказанням і законам, якія павінны вы выконваць на зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць. |
Дык вось, захоўвайце ўсе запаведзі, якія я пераказваю вам сёньня, каб вы ўмацаваліся і пайшлі і авалодалі зямлёю, у якую вы пераходзіце, каб авалодаць ёю;
і абвясьціў Ён вам запавет Свой, які загадваў вам выконваць, дзясятаслоўе, і напісаў яго на дзьвюх скрыжалях;
Цьвёрда трымайце ў душах вашых, што вы ня бачылі ніякага вобліку ў той дзень, калі гаварыў да вас Гасподзь на Харыве зь сярэдзіны агню,
і не дадавайце да таго, што я наказваю вам, і не адымайце ад таго; шануйце запаведзі Госпада, Бога вашага, якія я вам наказваю.