ДРУГІ ЗАКОН 26:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьвятар возьме кош з рукі тваёй і паставіць яго перад ахвярнікам Госпада, Бога твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьме сьвятар кошык з рукі тваёй, і паставіць перад ахвярнікам ГОСПАДА, Бога твайго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай возьме святар кошык з рукі тваёй і паставіць на ахвярніку Госпада, Бога твайго, |
і прыйдзі да сьвятара, які будзе тымі днямі, і скажы яму; сёньня вызнаю прад Госпадам, Богам тваім, што я ўвайшоў у тую зямлю, даць якую нам Гасподзь запрысягнуўся бацькам нашым.
А ты адказвай і скажы прад Госпадам, Богам тваім: бацька мой быў вандроўны Арамэянін, і пайшоў у Егіпет і пасяліўся там зь нямногімі людзьмі, і павёўся там ад яго народ вялікі, моцны і шматлікі;