Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 24:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

дык ня можа першы муж яе, які адпусьціў яе, зноў узяць яе сабе за жонку, пасьля таго, як яна заплямілася, бо гэта ёсьць гідота прад Госпадам, і не рабі грэху - той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

ня можа першы муж ейны, які выправіў яе, вярнуць яе і ўзяць за жонку, бо яна ўжо апаганена; гэта брыдота перад абліччам ГОСПАДА. Не пагань зямлі, якую дае табе на ўлас­насьць ГОСПАД, Бог твой.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

то першы яе муж не можа ўзяць яе за жонку, бо яна ўжо спаганена; гэта было б брыдотай перад Госпадам. Дык не ўчыняй граху зямлі тваёй, якую табе дае ва ўладанне Госпад, Бог твой.

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 24:4
6 Крыжаваныя спасылкі  

Кажуць: калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыдзе ад яго і зробіцца жонкаю другога мужа, дык ці можа яна вярнуцца да яго? Ці не апаганілася б гэтым краіна тая? А ты з многімі палюбоўнікамі блудадзейнічала, - і аднак жа вярніся да Мяне, кажа Гасподзь.


А ў гарадах гэтых народаў, якія Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне, не пакідай жывымі ніводнай душы,


але і гэты апошні муж зьненавідзіць яе і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, альбо памрэ гэты апошні муж яе, які ўзяў яе сабе за жонку, -


І Гасподзь угневаўся на мяне за вас і прысягнуў, што я не перайду за Ярдан і не ўвайду ў тую добрую зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў надзел;