ДРУГІ ЗАКОН 22:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бацька дзяўчыны скажа старэйшынам: дачку маю я аддаў за жонку гэтаму чалавеку, і ён зьненавідзеў яе, Біблія (пераклад А.Бокуна) і бацька дзяўчыны скажа старшыням: “Даў я дачку сваю чалавеку гэтаму за жонку, а ён яе зьненавідзеў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і бацька хай скажа: “Даў я сваю дачку гэтаму чалавеку за жонку, а ён яе ўзненавідзеў |
дык бацька дзяўчыны і маці яе няхай возьмуць і вынесуць знакі дзявоцкасьці дзяўчыны да старэйшынаў горада, да брамы;
і вось, ён узводзіць на яе заганныя паклёпы, кажучы: «я не знайшоў у дачкі тваёй дзявоцкасьці»; але вось знакі дзявоцкасьці дачкі маёй. І расьсьцелюць вопратку перад старэйшынамі горада.