дык няхай гаспадар ягоны прывядзе яго да багоў і паставіць яго да дзьвярэй, альбо да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха шылам, і ён застанецца рабом ягоным вечна.
ДРУГІ ЗАКОН 19:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык няхай стануць абодва гэтыя чалавекі, у якіх цяжбіна, прад Госпадам, перад сьвятарамі і перад судзьдзямі, якія будуць у тыя дні; Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад абліччам ГОСПАДА, перад сьвятарамі і судзьдзямі, якія будуць у тыя дні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то хай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад Госпадам, перад абліччам святароў і суддзяў, што будуць у тыя дні. |
дык няхай гаспадар ягоны прывядзе яго да багоў і паставіць яго да дзьвярэй, альбо да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха шылам, і ён застанецца рабом ягоным вечна.
а калі ня знойдзецца злодзей, няхай гаспадар дома прыйдзе да судзьдзяў і прысягне, што не прасьцёр рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго.
Пры спрэчных справах яны павінны прысутнічаць у судзе і паводле статутаў Маіх судзіць іх, і сачыць за законамі Маімі і за пастановамі Маімі пра ўсе сьвяты Мае і сьвята захоўваць суботы Мае.
Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён весьнік Госпада Саваофа.
Ва ўсіх селішчах тваіх, якія Гасподзь, Бог твой, дасьць табе, пастаў сабе судзьдзяў і наглядчыкаў па плямёнах тваіх, каб яны судзілі народ судом справядлівым;
і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў тыя дні, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як рассудзіць;
і прыйдуць сьвятары, сыны Лявііныя, - бо іх выбраў Гасподзь, Бог твой, служыць Яму, і дабраслаўляць імем Госпада, і паводле слова іхняга трэба рашыць усякую спрэчную справу і ўсякую прычыненую шкоду,
Калі будзе цяжбіна паміж людзьмі, дык няхай прывядуць іх у суд і рассудзяць іх, чыя праўда, таго хай апраўдаюць, а вінаватага засудзяць;