ДАНІІЛА 5:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і адлучаны быў ад сыноў чалавечых, і сэрца яго прыпадобнілася да зьвярынага, і жыў ён зь дзікімі асламі; кармілі яго травою, як вала, і цела яго аброшана было нябеснаю расою, пакуль ён ня ўведаў, што над царствам чалавечым валадарыць Усявышні Бог і становіць над ім, каго хоча. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ад сыноў чалавечых быў ён выгнаны, і сэрца ягонае стала падобным да зьвярынага, і з дзікімі асламі [было] жытло ягонае, кармілі яго травой, як валоў, і раса нябесная мачыла цела ягонае, пакуль ён не даведаўся, што Бог Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і ставіць над ім, каго хоча. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і быў выгнаны ён з паміж людзей, але і яго сэрца памешчана было сярод звяроў, і пражываў ён з дзікімі асламі, таксама еў ён траву, як валы, і цела яго наталялася расой з неба, аж пакуль не пазнаў, што Узвышні Бог валадарыць над царствам людзей і што Ён, каго хоча, ставіць над імі. |
І ўведаюць усе дрэвы польныя, што Я, Гасподзь, высокае дрэва паніжаю, нізкае дрэва павышаю, зялёнае дрэва сушу, а сухое дрэва раблю квяцістым: Я, Гасподзь, сказаў і зраблю.
Загадам Чувальнага гэта пастаноўлена, і паводле прыгавору Сьвятога назначана, каб ведалі жывыя, што Ўсявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча, і становіць над ім нізкага зь людзей».
Дрэва, якое ты бачыў, якое было вялікае і моцнае, вышынёю сваёю сягала да нябёсаў і відно было на ўсю зямлю,
цябе адлучаць ад людзей, і пражываньне тваё будзе з польнай зьвярыною; травою карміцьмуць цябе, як вала, расою нябеснаю ты будзеш аброшаны, і сем часінаў пройдзе над табою, пакуль уведаеш, што Ўсявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча.
Цяпер я, Навухаданосар, слаўлю, узношу і вялічаю Цара Нябеснага, у Якога ўсе дзеі ў ісьціне і шляхі праведныя, і Які Мае сілу ўпакорыць тых, якія ходзяць ганарыста».