Які кажа пра Кіра: «пастыр Мой», і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: «ты будзеш пабудаваны!» і храму: «ты будзеш заснаваны!»
ДАНІІЛА 2:39 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля цябе паўстане другое царства, ніжэйшае за тваё, і яшчэ трэцяе царства, меднае, якое будзе панаваць над усёю зямлёю. Біблія (пераклад А.Бокуна) А пасьля цябе паўстане іншае валадарства, ніжэйшае за цябе, і іншае трэцяе валадарства з медзі, якое будзе панаваць над усёю зямлёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па табе ўзнікне іншае царства, меншае, чым тваё, і надыдзе трэцяе царства, меднае, якое будзе валадарыць над усёй зямлёй. |
Які кажа пра Кіра: «пастыр Мой», і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: «ты будзеш пабудаваны!» і храму: «ты будзеш заснаваны!»
І ён сказаў: «ці ведаеш ты, чаго я прыйшоў да цябе? Зараз я вярнуся, каб ваяваць зь Персідскім князем; а калі выйду, дык вось, прыйдзе князь Грэцыі.
У гэтага ідала галава была з чыстага золата, грудзі ў яго і рукі ў яго - з срэбра, чэрава ў яго і клубы ў яго - медныя,
і ўсіх сыноў чалавечых, дзе б яны ні жылі, зьвярыну зямную і птушак нябесных Ён аддаў у твае рукі і паставіў цябе Ўладаром над усімі імі; ты - гэтая залатая галава!
А чацьвёртае царства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза разьбівае і трушчыць усё, так і яно падобна да жалеза, якое ўсё зьнішчае, будзе трушчыць і нішчыць.
Пра гэта ён сказаў: «зьвер чацьвёрты - на зямлі будзе чацьвёртае царства, якое адрозьніваецца ад усіх царстваў, яно будзе пажыраць усю зямлю, таптаць і трушчыць яе.
А казёл кашлаты - цар Грэцыі, а вялікі рог, які паміж вачэй у яго, гэта - яе першы цар;
Вараныя коні выходзяць там да краіны паўночнай; і белыя ідуць за імі, а пярэстыя ідуць да краіны паўднёвай.