І сказаў яму Бог: Я Бог Усемагутны; пладзіся і множся; народ і мноства народаў будзе ад цябе, і цары пойдуць са сьцёгнаў тваіх;
ГАБРЭЯЎ 7:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ён быў яшчэ ў сьцёгнах у бацькі, калі Мелхісэдэк спаткаў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо ён быў яшчэ ў паясьніцы бацькі, калі сустрэў яго Мэльхісэдэк. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо ён яшчэ быў у сцёгнах бацькі, калі Мэльхісэдэх выйшаў яму насустрач. |
І сказаў яму Бог: Я Бог Усемагутны; пладзіся і множся; народ і мноства народаў будзе ад цябе, і цары пойдуць са сьцёгнаў тваіх;
Усіх душ, што прыйшлі зь Якавам у Егіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, апрача жонак сыноў Якаўлевых, усяго шэсьцьдзясят шэсьць душ.
аднак ты не пабудуеш храм, а сын твой, які выйшаў са сьцёгнаў тваіх, ён пабудуе храм імю Майму».
І вось, калі б дасканаласьць дасягалася празь лявіцкае сьвятарства, - бо зь ім спалучаны закон народу, - дык якая яшчэ была б патрэба зьяўляцца іншаму сьвятару па чыне Мелхісэдэка, а не па чыне Абрагамавым звацца?
Тыя з сыноў Левііных, што прымаюць сьвятарства, маюць запаведзь - браць па законе дзесяціну з народу, гэта значыць, са сваіх братоў, хоць і гэтыя паходзяць са сьцёгнаў Абрагамавых.