І паклікаў цар Ёдая, узначальца іхняга, і сказаў яму: чаму ты не патрабуеш ад лявітаў, каб яны дастаўлялі зь Юдэі і Ерусаліма даніну, устаноўленую Майсеем, рабом Гасподнім, і зьбіраньнем Ізраільцянаў для скініі сходу?
ВЫХАД 30:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмі срэбра выкупу з сыноў Ізраілевых і ўжывай яго на служэньне скініі сходу: і будзе гэта сынам Ізраілевым у памяць перад Госпадам, дзеля адкупленьня душ вашых. Біблія (пераклад А.Бокуна) I возьмеш срэбра перамольваньня ад сыноў Ізраіля, і дасі яго на служэньне ў Намёце Спатканьня; і будзе гэта сынам Ізраіля на памяць перад абліччам ГОСПАДА дзеля перамольваньня за душы вашыя». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзятыя грошы перамольнай ахвяры, што сабраны ад сыноў Ізраэля, дасі на ўжыванне ў палатцы сустрэчы, каб былі памяццю іх перад Госпадам і ўміласціўлялі за душы іх». |
І паклікаў цар Ёдая, узначальца іхняга, і сказаў яму: чаму ты не патрабуеш ад лявітаў, каб яны дастаўлялі зь Юдэі і Ерусаліма даніну, устаноўленую Майсеем, рабом Гасподнім, і зьбіраньнем Ізраільцянаў для скініі сходу?
І хай будзе вам дзень гэты незабыўны, і сьвяткуйце яго як сьвята Госпаду ва ўсе роды вашыя; як устанаўленьне вечнае свьяткуйце яго.
багаты ня больш, і бедны ня менш паўсікля павінны даваць у дар Госпаду, дзеля выкупу душ вашых:
на памяць сынам Ізраілевым, каб ніхто староньні, які не ад семені Аарона, не прыступаў прыносіць дымленьне прад аблічча Гасподняе, і ня было зь ім, што з Карэем і хаўрусьнікамі ягонымі, як казаў яму Гасподзь праз Майсея.
І ўзяў Майсей і Элеазар сьвятар золата ад тысячнікаў і сотнікаў, і прынесьлі яго ў скінію сходу, у памяць сыноў Ізраілевых перад Госпадам.
І ўзяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас аддаецца; гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне.