ВЫХАД 28:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) чацьвёрты рад: хрызаліт, анікс і ясьпіс; у залатыя гнёзды павінны быць устаўлены яны. Біблія (пераклад А.Бокуна) А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны маюць быць асаджаны ў золата ў асадах сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у чацвёртым — хрызаліт, онікс і берыл. Хай будуць яны апраўлены ў золата адпаведна радам сваім. |
Гэтых камянёў павінна быць дванаццаць, па колькасьці, паводле імёнаў іх; на кожным, як на пячатцы, павінна быць выразана па адным імю зь ліку дванаццаці плямёнаў.
рукі ў яго - жазлы залатыя, абсыпаныя тапазамі, жывот у яго - як выява з слановае косьці, абкладзеная сапфірамі,
Выгляд колаў і будова іхняя - як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох - адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле.
І бачыў я: вось чатыры колы каля херувімаў, па адным коле каля кожнага херувіма, і колы з выгляду - як бы з каменя тапаза.
Цела яго - як тапаз, твар яго - як выгляд маланкі; вочы яго - як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду - як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных - як голас мноства людзей.
ён мае славу Божую; сьветласьць ягоная падобная да каштоўнага каменя, як бы да каменя ясьпісу крышталёвага;
І Гэты, Які сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя ясьпісу і сардысу; і вясёлка вакол трона, з выгляду падобная да смарагду.