ВЫХАД 21:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Альбо вол забадае мужчыну, альбо жанчыну да сьмерці, дык вала пабіць камянямі і мяса яго ня есьці; а гаспадар вала не вінаваты; Біблія (пераклад А.Бокуна) I калі вол забадае мужчыну альбо жанчыну, і яны памруць, вала, камянуючы, трэба ўкаменаваць, і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала невінаваты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ўдарыў рогам бык мужчыну або жанчыну і яны памерлі, то тады бык павінен быць укаменаваны, але мяса яго есці нельга; і гаспадар быка будзе бязгрэшны. |
але калі вол бадлівы быў і ўчора і заўчора, і гаспадар ягоны, папярэджаны пра гэта, не вартаваў яго, а ён забіў мужчыну, альбо жанчыну, дык вала пабіць камянямі і гаспадара яго аддаць сьмерці;
Калі вол забадае раба альбо рабыню, дык гаспадару іх заплаціць трыццаць сікляў срэбра, а вала пабіць камянямі.