і правядзі народу рысу з усіх бакоў і скажы: сьцеражэцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да падножжа яе: кожны, хто дакранецца да гары, аддадзены будзе сьмерці;
ВЫХАД 19:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Майсей Госпаду: ня можа народ узысьці на гару Сінай: бо Ты папярэдзіў нас, сказаўшы: правядзі мяжу вакол гары і асьвяці яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Ня можа народ узыйсьці на гару Сынай, бо Ты папярэдзіў нас, кажучы: “Правядзі мяжу наўкола гары і асьвяці яе”». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Майсей Госпаду: «Не зможа народ узысці на гару Сінай, бо Ты папярэдзіў і загадаў, кажучы: “Вызначы межы кругом гары і асвяці яе”». |
і правядзі народу рысу з усіх бакоў і скажы: сьцеражэцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да падножжа яе: кожны, хто дакранецца да гары, аддадзены будзе сьмерці;
І Гасподзь сказаў яму: ідзі, сыйдзі, потым узыйдзі ты і з табою Аарон: а сьвятары і народ няхай не парываюцца ўзыходзіць да Госпада, каб Гасподзь ня ўразіў іх.