ВЫХАД 10:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: увайдзі да фараона, бо я абцяжарыў сэрца ягонае і сэрца рабоў ягоных, каб рабіць сярод іх гэтыя азнакі Мае, Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона, бо Я закамяніў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць гэтыя знакі Мае пасярод яго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона; бо Я зрабіў цвёрдым сэрца яго і паслугачоў яго, каб паказаць гэтыя знакі Свае пасярод іх |
і працягну руку Маю і ўражу Егіпет усімі дзівосамі Маімі, якія ўчыню сярод яго; і пасьля таго ён пусьціць вас.
І сказаў Гасподзь Майсею: калі пойдзеш і вернешся ў Егіпет, глядзі, усе цуды, якія Я даручыў табе, зрабі перад абліччам фараона; а Я зраблю і ачарсьцьвее сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народу.
фараон не паслухаецца вас, і Я накладу руку Маю на Егіпет і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраілевых, зь зямлі Егіпецкай - судамі вялікімі;
Але Гасподзь ачэрсьцьвіў сэрца фараона, і ён не паслухаўся іх, як і казаў Гасподзь Майсею.
але на тое Я захаваў цябе, каб паказаць на табе сілу Маю, і каб вернута было імя Маё па ўсёй зямлі;
І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: гэтым разам я зграшыў; Гасподзь справядлівы, а я і народ мой вінаватыя;
«народ гэты асьляпіў вочы свае і скамяніў сэрца сваё, хай ня бачаць вачыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх».
Бо Пісаньне кажа фараону: «На тое Я і паставіў цябе, каб паказаць над табою сілу Маю, і каб прапаведана было імя Маё па ўсёй зямлі».
бо ад Госпада было тое, што яны зжарсьцьвілі сэрца сваё і вайною сустракалі Ізраіля - дзеля таго, каб былі праклятыя і каб ня было ім літасьці, а каб зьнішчаны былі так, як загадаў Гасподзь Майсею.
гора нам! хто выбавіць нас ад рукі гэтага магутнага Бога? гэта - Той Бог, Які пабіў Егіпцян усялякімі карамі ў пустыні;