ВЫСЛОЎІ 25:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Знайшоў ты мёд? еж, колькі трэба табе, каб не аб'есьціся ім і ня выбляваць яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Як] знайшоў мёд, еш, колькі трэба табе, каб ты не пераеў і не званітаваў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты знайшоў мёд? З’еш, колькі табе трэба, каб часам, наеўшыся, не вырыгнуць яго. |
Ён будзе карміцца малаком і мёдам, пакуль ня будзе ўмець адкідаць благое і выбіраць добрае.
з багацьця малака, якое яны дадуць, спажываць будзе масла; масла і мёд будуць есьці ўсе, што засталіся ў гэтай зямлі.
Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п'янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку: