І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён, і памножылася вада і падняўся каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю;
БЫЦЦЁ 7:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вада мацнела і вельмі множылася на зямлі, і каўчэг плаваў па паверхні водаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падымаліся воды, і вельмі ўзьняліся над зямлёю, і каўчэг плаваў па абліччы водаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Надзвычайна разліліся яны і пакрылі ўсё на паверхні зямлі; а арка плавала па водах. |
І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён, і памножылася вада і падняўся каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю;
І ўзмацнела вада на зямлі незвычайна, так што пакрыліся ўсе высокія горы, якія ёсьць пад усім небам:
І вада вярнулася і пакрыла калясьніцы і верхаўцоў усяго войска фараонавага, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося ніводнага зь іх.