І адышоў ад іх і заплакаў. І вярнуўся да іх, і гаварыў зь імі, і, узяўшы зь іх Сымона, зьвязаў яго на вачах у іх.
БЫЦЦЁ 45:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І моцна загаласіў ён, і пачулі Егіпцяне, і пачуў дом фараонаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) I голасна заплакаў [Язэп], і пачулі Эгіпцяне, і пачуў дом фараона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзнёс ён голас з плачам, які чулі егіпцяне ды ўвесь дом фараона. |
І адышоў ад іх і заплакаў. І вярнуўся да іх, і гаварыў зь імі, і, узяўшы зь іх Сымона, зьвязаў яго на вачах у іх.
І сьпешна сышоў Язэп, бо закіпела любоў да брата ягонага, і ён гатовы быў заплакаць, і ўвайшоў ён ва ўнутраны пакой і плакаў там.
І ўпаў ён на шыю Веньяміну, брату свайму, і плакаў, і Веньямін плакаў на шыі ў яго.
І цалаваў усіх братоў сваіх і плакаў, абдымаючы іх. Потым гутарылі зь ім браты ягоныя.
Язэп запрог калясьніцу сваю і выехаў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гесэм, і, убачыўшы яго, упаў на шыю яму, і доўга плакаў на шыі ў яго.
о, Госпадзе, успомні, што я хадзіў прад абліччам Тваім верна і з адданым сэрцам, і рабіў спадобнае ў вачах Тваіх. І заплакаў Эзэкія моцна.
А на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліма вылью дух мілаты і замілаваньня, і яны паглядзяць на Яго, Якога пранізалі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзінародным сыне, і смуткаваць, як смуткуюць па першынцы.
хай дасьць вам Гасподзь, каб вы знайшлі прытулак кожная ў доме ў свайго мужа! І пацалавала іх. Але яны паднялі енк і плакалі