БЫЦЦЁ 45:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмеце бацьку вашага і прыйдзеце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Егіпецкай, і вы будзеце есьці тлушч зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) і вазьміце бацьку свайго, і сем’і свае, і прыйдзіце да мяне; і я дам вам добрую зямлю Эгіпту, і вы будзеце есьці тлустасьць зямлі гэтай”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і вазьміце адтуль бацьку вашага і радню, і прыходзьце да мяне, і я дам вам усё дабро Егіпта, каб спажывалі вы лепшае ад зямлі”. |
І сказаў фараон Язэпу: скажы братам тваім: вось, што зрабеце: наўючце быдла ваша і ступайце ў зямлю Ханаанскую;
дык вы скажэце: мы, рабы твае, уласьнікамі статкаў былі з маладосьці нашай да сёньня, і мы і бацькі нашыя, - каб вас пасялілі ў зямлі Гесэм. Бо гідотны Егіпцянам усякі пастухавечы.
зямля Егіпецкая перад табою; на лепшым месцы зямлі пасялі бацьку твайго і братоў тваіх; няхай жывуць яны ў зямлі Гесэм; і калі ведаеш, што сярод іх ёсьць здольныя людзі, пастаў іх даглядчыкамі майго быдла.
Гора вянку ганарыстасьці п'яных Яфрэмлянаў, завялай кветцы прыгожага ўбранства ягонага, якая на версе ўрадлівай даліны пераможаных віном!
І з завялаю кветкаю прыгожага ўбранства ягонага, якая на версе ўрадлівай даліны, робіцца тое самае, што бывае з заўчасна дасьпелаю смокваю, якую, як толькі хто ўбачыць, адразу бярэ ў руку і праглыне яе.
Усё найлепшае з алею і ўсё найлепшае зь вінаграду і хлеба, пачаткі іх, якія яны даюць Госпаду, Я аддаў табе;
з усяго, што даруецца вам, падносьце паднашэньне Госпаду, з усяго найлепшага, што асьвячаецца.
маслам каровіным і малаком авечым, і тлушчам ягнятаў і бараноў Васанскіх і казлоў, і тлустаю пшаніцаю, і ты піў віно, кроў вінаградных ягад.