БЫЦЦЁ 42:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) нас дванаццаць братоў, сыноў у бацькі нашага; аднаго ня стала, а меншы цяпер з бацькам нашым у зямлі Ханаанскай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нас дванаццаць братоў, сыны бацькі нашага; аднаго няма, а малодшы сёньня з бацькам нашым у зямлі Ханаан”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) нарадзіліся мы дванаццаць братоў у аднаго бацькі, аднаго ўжо няма, наймалодшы з бацькам нашым у зямлі Ханаан”. |
Яны сказалі: нас, рабоў тваіх, дванаццаць братоў; мы сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаанскай, і вось, меншы цяпер з бацькам нашым, а аднаго ня стала.
І сказаў нам правадыр той зямлі: вось, як даведаюся я, ці сумленныя вы людзі: пакіньце ў мяне аднаго брата з вас; а вы вазьмеце хлеб з прычыны голаду ў сем'ях вашых, і ідзеце,