БЫЦЦЁ 42:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) пашлеце аднаго з вас, і хай ён прывядзе брата вашага; а вы будзеце затрыманы; і адкрыецца, ці вашая праўда, а калі не, дык прысягаю жыцьцём фараонавым, што вы выведнікі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьненыя. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пашліце з вас аднаго, і хай ён прывядзе яго. Вы ж застанецеся ў вязніцы, пакуль не высветліцца, што вы сказалі: ці праўдзіва, ці фальшыва. Інакш, прысягаю жыццём фараона, шпіёны вы!» |
Але князі Аманіцкія сказалі Анону, гаспадару свайму: няўжо ты думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў да цябе суцешнікаў? ці не на тое, каб агледзець горад і высачыць у ім і пасьля разбурыць яго, прыслаў Давід слуг сваіх да цябе?
І паслаў Ісус, сын Наваў, зь Сітыма двух выведнікаў таемна і сказаў: ідзеце, агледзьце зямлю і Ерыхон. Пайшлі і прыйшлі ў дом блудніцы, імя якое Рааў: і засталіся начаваць там.