І адказвалі сыны Якава Сіхему і Эмору, бацьку ягонаму, з хітрынаю; а казалі так таму, што ён зьняславіў Дзіну, сястру іхнюю;
БЫЦЦЁ 34:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А яны сказалі: а хіба можна рабіць зь сястрою нашаю, як з распусьніцаю! Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны сказалі: «Ці ж можна рабіць з сястрою нашаю як з блудніцаю?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі: «А ці ж можна паводзіць сябе з сястрою нашай, як з блудніцаю?» |
І адказвалі сыны Якава Сіхему і Эмору, бацьку ягонаму, з хітрынаю; а казалі так таму, што ён зьняславіў Дзіну, сястру іхнюю;
Сыны Якава прыйшлі да забітых і абабралі горад за тое, што зьняславілі сястру іхнюю.
І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой.
Бог сказаў Якаву: устань, ідзі ў Вэтыль і жыві там, і спарудзі там ахвярнік Богу, Які явіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Ісава, брата твайго.
праклён гневу іхняму, бо ён жорсткі, і лютасьці іхняй, бо шалёная; падзялю іх у Якаве і расьсею іх у Ізраілі.