І сказаў Лаван Якаву: што ты зрабіў? навошта ты ашукаў мяне і зьвёў дачок маіх, як палоненых зброяй?
БЫЦЦЁ 34:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсё багацьце іхняе і ўсіх дзяцей іхніх і жонак іхніх узялі ў палон, і абабралі ўсё, што было ў дамах. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсё багацьце іхняе, і ўсіх дзяцей іхніх, і жанчынаў іхніх узялі ў палон, і зрабавалі ўсё, што было ў дамах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсю маёмасць, усіх дзяцей і жанчын забралі ў палон, разрабаваўшы ўсё, што было ў дамах. |
І сказаў Лаван Якаву: што ты зрабіў? навошта ты ашукаў мяне і зьвёў дачок маіх, як палоненых зброяй?
Сыны Якава прыйшлі да забітых і абабралі горад за тое, што зьняславілі сястру іхнюю.
Яны ўзялі дробнае і буйное быдла іхняе, і аслоў іхніх, і што ні было ў горадзе, і што ні было ў полі;
І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой.
а жанок Мадыямскіх і дзяцей іхніх сыны Ізраілевыя ўзялі ў палон, і ўсё быдла іхняе, і ўсе статкі іхнія, і ўсю маёмасьць іхнюю ўзялі як здабычу,