На трэці дзень, калі яны былі занядужалі, два сыны Якава, Сымон і Левій, браты Дзініныя, узялі кожны свой меч, і адважна напалі на горад, і аддалі сьмерці ўвесь мужчынскі пол;
БЫЦЦЁ 34:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і самога Эмора і Сіхема, сына ягонага, забілі мечам; і ўзялі Дзіну з дома Сіхемавага і выйшлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) I Гамора, і Сыхема, сына ягонага, забілі вострывам мяча, і ўзялі Дзіну з дому Сыхема, і выйшлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І забілі таксама Гамора і сына яго Сіхэма, і забралі Дзіну, сястру сваю, з дому Сіхэма. |
На трэці дзень, калі яны былі занядужалі, два сыны Якава, Сымон і Левій, браты Дзініныя, узялі кожны свой меч, і адважна напалі на горад, і аддалі сьмерці ўвесь мужчынскі пол;
Сыны Якава прыйшлі да забітых і абабралі горад за тое, што зьняславілі сястру іхнюю.
І зьвярнуўся Авэнір да Ёава і сказаў: ці вечна будзе пажыраць мяне меч? ці ты ня ведаеш, што наступствы будуць горасныя? і дакуль ты ня скажаш людзям, каб яны перасталі перасьледаваць братоў сваіх?
І Асур упадзе не ад чалавечага меча, і не чалавечы меч заб'е яго, ён уцячэ ад меча, і юнакі ягоныя стануць падаткам.
і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.
напаю стрэлы Маёю крывёю, і меч Мой насыціцца целам, крывёю забітых і палонных, галовамі правадыроў ворага.