ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
БЫЦЦЁ 21:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Бог быў з хлопчыкам; і ён вырас, і пачаў жыць у пустыні, і зрабіўся лучнікам. Біблія (пераклад А.Бокуна) I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Бог быў з ім, і ён рос і жыў на пустыні, і зрабіўся стральцом з лука. |
ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
ён будзе сярод людзей дзікі асёл: рукі яго на ўсіх, і рукі ўсіх на ім; жыцьме ён перад абліччам усіх братоў сваіх.
І пра Ізмаіла Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўляю яго, і выгадую яго, і вельмі, вельмі памножу; дванаццаць князёў народзяцца ад яго; і Я выведу ад яго вялікі народ.
Дзеці вырасьлі; і стаў Ісаў чалавекам спрытным у ловах зьвера, чалавекам палёў; а Якаў чалавекам рахманым, жыхаром намётаў.
вазьмі цяпер прылады твае, калчан твой і лук твой, выйдзі ў поле і ўпалюй мне дзічыны,
і вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ў гэтую зямлю; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе.
І Гасподзь быў зь Язэпам, і зрабіў яму ласку, і дараваў яму ўпадабаньне ў вачах начальніка цямніцы.
А дзіця расло і мацавалася духам, і заставалася ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.
А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.