тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана.
ІСУСА 2:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі Ісусу: Гасподзь аддаў усю зямлю гэтую ў рукі нашыя, і ўсе жыхары зямлі ў страху перад намі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дадалі: «Аддаў ГОСПАД у рукі нашыя ўсю зямлю гэтую, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і дадалі: «Аддаў Госпад у рукі нашы ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі». |
тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана.
Правяду межы твае ад мора Чэрмнага да мора Філістымскага і ад пустыні да ракі, бо перадам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і прагоніш іх ад твару твайго;
Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго радасьць.
Хай не адыходзіць гэтая кніга закона ад вуснаў тваіх: а павучайся ў ёй дзень і ноч, каб дакладна выконваць усё, што ў ёй напісана: тады ты мецьмеш посьпех на шляхах тваіх і будзеш дзеяць разумна.
Такім чынам два гэтыя чалавекі пайшлі назад, сышлі з гары, перайшлі Ярдан і прыйшлі да Ісуса, сына Нава, і пераказалі яму ўсё, што зь імі здарылася.
Калі ўсе цары Амарэйскія, якія жылі па гэты бок Ярдана да мора, і ўсе цары Ханаанскія, якія каля мора, пачулі, што Гасподзь высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраілевымі, пакуль пераходзілі яны, тады аслабла сэрца іхняе, і ня стала ўжо ў іх духу супроць сыноў Ізраілевых.
ідзеце вакол горада ўсе здольныя ваяваць і абыходзьце горад адзін раз; і рабі гэтак шэсьць дзён;
Гасподзь сказаў Ісусу: ня бойся і не жахайся; вазьмі з сабою ўвесь народ, здольны ваяваць, і ўстаўшы, ідзі да Гаю; вось, Я аддаю ў рукі твае цара Гайскага і народ ягоны, і горад і зямлю ягоную;
Калі пойдзеце вы, прыйдзеце да народа бястурботнага, і зямля тая шырокая. Бог аддае яе ў рукі вашыя. Гэта такое месца, дзе няма нястачы ні ў чым, што ад зямлі.