І выехаў вершнік на кані насустрач яму, і сказаў: так кажа цар: ці зь мірам? І сказаў Іуй: што табе да міру? Едзь за мною. І данёс дазорца, і сказаў: даехаў да іх, але не вяртаецца.
ІСАІ 48:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А бязбожным няма спакою, кажа Гасподзь. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няма супакою для бязбожнікаў, кажа ГОСПАД. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Бязбожнікам жа няма супакою», — кажа Госпад. |
І выехаў вершнік на кані насустрач яму, і сказаў: так кажа цар: ці зь мірам? І сказаў Іуй: што табе да міру? Едзь за мною. І данёс дазорца, і сказаў: даехаў да іх, але не вяртаецца.
І паслалі другога вершніка, і ён прыехаў да іх, і сказаў: так кажа цар: ці зь мірам? І сказаў Іуй: што табе да міру? Едзь за мною.
Слухайце Мяне, выспы, і ўважайце, народы далёкія: Гасподзь паклікаў Мяне ад улоньня, ад нутробы маці Маёй назваў імя Маё;
А бязбожныя - як мора ўсхваляванае, якое ня можа супакоіцца, і воды якога выкідаюць глей і бруд.
І будуць выходзіць, і ўбачаць трупы людзей, што адступіліся ад Мяне: бо чарвяк іх не памрэ, і агонь іх не пагасьне; і будуць яны мярзотаю для ўсякай плоці.
і сказаў: о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх;