Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю.
ІСАІ 38:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось табе азнака ад Госпада, што Гасподзь спраўдзіць слова, якое Ён сказаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І гэта вось будзе табе на знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД выканае слова гэтае, якое Ён прамовіў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такі вось будзе табе знак ад Госпада, што Госпад споўніць слова гэтае, што прамовіў: |
Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю.
І даў у той дзень азнаку, сказаўшы: вось азнака таго, што гэта прамовіў Гасподзь: вось, гэты ахвярнік разваліцца, і попел, які на ім, рассыпецца.
Толькі пры паслах цароў Вавілонскіх, якія прысылалі да яго спытацца пра азнаку, якая была на зямлі, пакінуў Яго Бог, каб выпрабаваць яго і адкрыць усё, што ў яго на сэрцы.
І вось, табе, Эзэкія, азнака: ежце сёлета, што вырасла ад апалага насеньня, і налета - самасейнае; а на трэці год сейце і жнеце, і садзеце вінаградныя сады, і ежце плады іх.