Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 10:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і славуты лес яго і сад яго, ад душы да цела, вынішчыць; і ён будзе, як чэзлы прысьмертнік.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І велічнасць лесу яго і саду яго вынішчыць ад душы аж да цела, і будзе марнець, быццам хворы;

Глядзіце раздзел



ІСАІ 10:18
10 Крыжаваныя спасылкі  

Праз паслоў тваіх ты асуджаў Госпада і сказаў: з мноствам калясьніц маіх я ўзыду на вышыню гор, на рэбры Лівана, і сьсяку рослыя кедры яго, выдатныя кіпарысы яго, і прыйду на самае крайняе прыстанішча яго, у гай саду яго:


За тваю дзёрзкасць супроць Мяне і за тое, што пагарда твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўвяду колца Маё ў ноздры твае і цуглі Мае ў рот твой, і вярну цябе назад тою самаю дарогаю, якою прыйшоў ты.


За тое Гасподзь, Гасподзь Саваоф, пашле сухоты на тлустых яго і сярод знакамітых яго запаліць полымя, як полымя агню.


І град будзе падаць на лес, і горад апусьціцца долу.


Праз рабоў тваіх ты ганіў Госпада і сказаў: «з мноствам калясьніц маіх я ўзышоў на вышыню гор, на хрыбты Лівана, і сьсек гонкія кедры яго, выдатныя кіпарысы яго, і прыйшоў на самую вяршыню яго, у гай саду яго;


Бо беззаконьне, як агонь, разгарэлася; пажырае церне і калючы хмыз і палае ў нетрах лесу, - і шугаюць слупы дыму.


Але Я наведаю вас паводле плёну дзеяў вашых, кажа Гасподзь, і запалю агонь у лесе вашым, і зжарэ ўсё вакол яго.


У той дзень Я зраблю князёў Юдавых - як жароўню з агнём паміж дровамі і як запаленую сьвяцільню сярод снапоў, і яны зьнішчаць усе навакольныя народы справа і зьлева, і зноў заселены будзе Ерусалім на сваім месцы, у Ерусаліме.